Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Замест заяўленых шматдзетных сем'яў у новабудоўлю ў Мінску заязджаюць ахоўнікі Лукашэнкі. Расказваем дэталі
  2. Turkish Airlines верне рэйсы ў Мінск?
  3. ЗША сфармулявалі «пэўныя прапановы» для Мінска. Лукашэнка з імі азнаёміўся і «даў адпаведныя даручэнні»
  4. «Дакумент не падыходзіць». Беларуса з польскім грамадзянствам высадзілі з аўтобуса проста на мяжы, бо ў яго быў не той пашпарт
  5. Новые суммы с августа. Сколько будут платить семьям и некоторым пенсионерам
  6. «Белтэлекам» уводзіць змяненні для кліентаў
  7. Доллар еще подешевеет до конца лета: когда можно успеть его купить? Прогноз по валютам
  8. Не погибает от хлора, проходит через фильтры — рассказываем о паразите, которого можно подцепить в бассейне или озере
  9. «Чарадзей беларускай мовы», барацьбіт за дэмакратыю і апошні сапраўдны народны паэт. Рыгор Барадулін — пяць пунктаў пра яго крутасць
  10. Для людзей пенсійнага ўзросту з'явіліся чарговыя змяненні
  11. У Беларусі з'явіцца візавы цэнтр папулярнай у турыстаў краіны. Дрэнная навіна — яна адмяняе бязвіз для нашых грамадзян
  12. «У мяне дзіўнае пачуццё…» МЗС Польшчы пракаментавала «Люстэрку» заяву афіцыйнага Мінска пра тэракт
  13. Сілавікі заявілі пра раскрыццё «маштабнай карупцыйнай схемы»: затрыманыя 44 чалавекі, завялі 45 крымінальных справаў
  14. МЗС Літвы прапануе новыя абмежаванні для беларусаў і расіян
  15. «Трэба біць трывогу». Самалёты «Аэрафлота» ў Мінску прызямляліся з грубымі парушэннямі — магла здарыцца катастрофа
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.